Падлеская школа
Гісторыя школы пачынаецца з 25 кастрычніка 1884 года, калі ў весцы Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага ўезду была адкрыта царкоўна-прыходская школа.
У савецкі час яна стала пачатковай школай. Заняткі праходзілі ў 2 змены ў некалькіх будынках.
Заняткі ў школе праходзілі ў 2 змены ў некалькіх будынках. Доўгі час працавала і вячэрняя школа.
3 1945 года адкрыта сярэдняя школа.
У 1949 годзе адбыўся першы выпуск.
12 выпускнікоў атрымалі атэстат сталасці.
Дырэктарам школы з 1946 па 1948 год быў Болбас М. І.
Вучні школы 1947 года
З 15 жніўня 1948 года па 1 верасня 1970 года школу ўзначальваў Ус Іосіф Федаравіч.
Ус Іосіф Федаравіч
На фотаздымку(злева направа): дырэктар школы з настаўнікамі(Калацкая Надзея Макараўна, Петрачэнка Агаф’я Філіпаўна, Калацкі Іван Міронавіч, Лойка Васіль Іванавіч) і выпускнікамі.
У лістападзе 1978 года было закончана будаўніцтва трохпавярховага будынку на 392 вучнёўскіх месцы саспартыўнай і актавай залай майстэрняй, бібліятэкай,12 кабінетамі. Плошча школьнай тэрыторыі 4,0 гектары. На ёй размешчаны:стадыён, дзіцячая гульнёвая пляцоўка, баскетбольная і валейбольная пляцоўкі, футбольнае поле, школьны агарод.
У новую школу вучняў увёў Варвашэня Уладзімір Максімавіч, які працаваў дырэктарам школы з 1970 года
Лінейка Апошняга школьнага званка(1977г.)
З 7 студзеня 1980 года па 1 ліпеня 2002 года дырэктарам школы працавала Гатоўчыц Валянціна Мацвееўна
1982 год
З 8 ліпеня 2002 года кіраўніком установы прызначана Расоха Ніна Іванаўна.
У сакавіку 2010 года пачалася мадэрнізацыя Падлескай сярэдняй школы і ў студзені 2011 года яна набывае статус “Падлескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад - сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
З 1 верасня 2014 года “Падлескі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа” Ляхавіцкага раёна ператвораны ў Дзяржаўную ўстанову адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Падлескі дзіцячы сад-базавая школа Ляхавіцкага раёна” , а 19 снежня 2016 года загадам Дэпартамента кантроля якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэпублікі Беларусь № 462-і атрымлівае Сертыфікат аб дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду да 20 снежня 2021 года
З 8 снежня 2015 года кіраўніком установы прызначана Бурак Вольга Іванаўна.
З 21 ліпеня 2016 года кіраўнік установы - Рачкоўскі Уладзімір Іванавіч
З 1 верасня 2022 года Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Падлескі дзіцячы сад-базавая школа Ляхавіцкага раёна” ператворана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі “Падлеская базавая школа Ляхавіцкага раёна”