top of page

Гісторыя вёскі

Сяло Падлессе было заснавана ў XV стагоддзі. Доказам гэтага з’яўлюцца астанкі капліцы таго часу, якая захавалася да нашых дзён.

1.jpg

Прыдарожная каплічка

Старажылы расказваюць, адкуль пайшла назва сяла:

Непадалёку ад горада Баранавічы жыў пан Ельскі,  якому належалі землі ,  дзе цяпер знаходзіцца Падлессе.  Адзін з батракоў пана забіў яго сабаку і за гэта быў выгнаны са свайго двара. Па просьбе батрака пан дазволіў яму на месцы цяперашняга Падлесся, на невялікай паляне, пабудаваць маленькую хаціну. Пазней сюды пачалі прыбываць іншыя жыхары. Сяляне выкарчоўвалі лес  і будаваліся. Калі на пустэчы вырасла некалькі будынкаў, жыхары вырашылі даць назву сялу.   У сувязі з тым, што яно было пабудавана на ўчастку, дзе высякалі лес, яго назвалі Падлессем.”

2.jpg

Чыгунка Баранавічы-Слуцк

     Да 1900 года ў сяле налічвалася 72 участкі. На кожны прыходзілася адна хата. У 1914 годзе, у выніку раздзелаў, налічвалася ўжо 190 гаспадарак, з якіх большасць былі малазямельнымі, а лепшыя землі  належалі багатым-Касатаму і Лапату. Зямля апрацоўвалася дробным сельскагаспадарчым інвентаром: аднаконным  плугам і бараною. Аб сельскагаспадарчых машынах не было і размовы. Людзі  жылі ў маленькіх курных хатках. Асобныя сяляне ў дамах трымалі жывёлу. На  сяле было два ветраныя млыны - у Антона Таранды і Максіма Таранды. Амаль усё насельніцтва было непісьменным, за выключэннем  Андрэя Шавеля і Сцяпана Кумейшы, якія ўмелі чытаць і пісаць.

  

3.jpg

          У 1902 годзе ў Падлессі была адкрыта  аднакласная царкоўна-прыхадская школа,дзе вядучае месца займала вывучэнне “закона божага”. Аднак займацца ў школе маглі не ўсе, бо на гэта не мелі сродкаў.

      З пачаткам першай сусветнай  вайны (лета 1914 года) становішча сялян пагоршылася. Большасць мужчын былі забраны ў царскую армію. Калі ў 1915 годзе стаўка Вярхоўнага камандавання пераехала з  Баранавіч  ў Магілёў, нямецкія войскі прарвалі  фронт і разам з іншымі сёламі было  акупіравана і Падлессе.

     Жыхары сяла – Лук’ян Лявонцьевіч Новік, Іван Васільевіч Федчык, Сяргей Пятровіч Таранда, Сцяпан Фёдаравіч           Кумейша і іншыя - у дні Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі прымалі  актыўны ўдзел у звяржэнні часовага буржуазнага ўрада.

    С.Ф.Кумейша расказваў, што ў дні рэвалюцыі ў Смольным ён ахоўваў У.І.Леніна:” Я не магу перадаць словамі ,якім блізкім і дарагім быў нам Уладзімір Ільіч,які ў тыя дні працаваў амаль без сну, але ён заўсёды быў  бадзёрым і з народам…”

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Курная хатка

4.jpg

     Ігнат  Васільевіч Кумейша ў перыяд Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў у  трыццатай артылерыйскай  брыгадзе, якая з першых дзён рэвалюцыі перайшла на бок бальшавікоў.У канцы 1917 года да іх прыязджаў У.І.Ленін. Ён расказваў, за што ідзе барацьба,расказваў пра сутнасць “Дэкрэта аб зямлі” і пра многае іншае.

     Жыхары вёскі  былі актыўнымі   ўдзельнікамі грамадзянскай вайны. Так, Васіль Дзям’янавіч Смаршчок спачатку служыў у Тамбоўскім, а затым у 233 пяхотным палку, дзе быў прызначаны камандзірам узвода. Яму прыходзілася ваяваць пад Нарвай і Псковам, на Беразіне. За выдатнае выкананне баявога задання камандавання  В.Д.Смаршчок узнагароджаны Ордэнам баявога Чырвонага Сцяга. Высокую ўрадавую узнагароду Васіль Дзям’янавіч атрымаў толькі праз 38 гадоў - у 1958 годзе.

     Васіль Дзям’янавіч расказвае:”Як сёння, памятаю, як наш узвод першым пераправіўся праз Беразіну ў раёне вёскі Шацілкі і поўнасцю разбіў у пяць разоў пераўзыходзячыя сілы ворага. Мы былі паўгалодныя і раздзетыя, але гатовы былі памерці за родную Савецкую ўладу”.

     У лютым 1919 года войскі буржуазна-памешчыцкай Польшчы адарвалі ад савецкай краіны заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Пад прыгнётам белапалякаў да 1939 года знаходзілася і сяло Падлессе.

     Нізкім быў культурны ўзровень сялян пры белапольскай акупацыі. Да 1939 года толькі тры чалавекі – Фёдар Кучура, Мітрафан Смаршчок і Аляксей Мікуліч, бацькі якіх жылі багата,- атрымалі сярэднюю адукацыю. Астатняе насельніцтва было неадукаваным .

     У вёсцы зусім не было радыёкропак. Рэдкасцю былі гадзіннікі. Людзі часта хварэлі-“першай памочніцай” была шаптуха. Для таго, каб звярнуцца да доктара ў Ляхавічы, трэба было плаціць вялікія грошы.

С.Ф.Кумейша

5.jpg

І.В.Кумейша

    Жыхары Падлесся не гублялі надзеі на ўз’яднанне з Савецкай Беларуссю. Іх погляды былі накіраваны на Усход, дзе  свабодна жылі беларускія браты.

   Была створана падпольная ячэйка. Члены яе распаўсюджалі лістоўкі, чыталі для насельніцтва забароненыя кнігі, расказвалі аб Савецкай Расіі. У дні рэвалюцыйных свят на бачных месцах развешвалі  чырвоныя сцягі. Актыўнымі ўдзельнікамі ячэйкі былі Пётр Дзям’янавіч Бецька,Мікалай Кліменцьевіч Праневіч,Фёдар Іосіфавіч Таранда, Сцяпан Іванавіч Таранда і іншыя. Такіх людзей польскія  улады высялялі з Падлесся.

 

17 верасня 1939 года

І вось 17 верасня 1939 года прыйшло вызваленне.

Першым, хто ўручыў   воінам Чырвонай Арміі хлеб-соль, быў камуніст Цімафей Кумейша.

6.jpg

     У першыя дні вызвалення ў Падлессі быў створаны сялянскі камітэт,на чале якога стаяў Цімафей Кумейша. Камуніст узяў на ўлік маёмасць асадніка Касатага, размяркоўваў інвентар і зямлю сярод сялян- беднякоў і былых батракоў. Пачалося свабоднае і шчаслівае жыццё. У вёсцы быў арганізаваны калгас, які аб’ядноўваў 38 гаспадарак. Першымі падалі заявы Цімафей Кумейша, Іван Федчык, Максім Сокал,Максім Праневіч і іншыя.Першым старшынёй калгаса быў Іван Федчык, потым- Цімафей Кумейша.

    Вялікую работу па выхаванню моладзі праводзілі камуністы і камсамольцы. Першымі камсамольцамі былі Васіль Федчык,Уладзімір Кумейша, Аляксей Сокал і іншыя. Яны  арганізоўвалі моладзь на добрыя справы. Тады ж загучалі над Падлессем і навакольнымі вёскамі песні хору,які быў арганізаваны з аматараў-спевакоў і танцораў.

Цімафей Кумейша

bottom of page