top of page

Брацкая магіла аг. Падлессе

81.jpg

Кампазіцыя помніка ўяўляе сабой скульптуру воіна з старэчым каленам, якая ўзведзена на высокім пастаменце. Пад надпісам " Радзіма памятае сваіх герояў. Тут пахаваныя воіны Савецкай Арміі, якія загінулі смерцю храбрых пры вызваленні вёскі Падлессе Ляхавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» на пастаменце помніка размешчаны мемарыяльныя пліты з вядомымі прозвішчамі загінуўшых воінаў.

Ахоўная зона (межы пахавання) 29м x 30м.

83.jpg

Брацкая магіла ў вёсцы Падлессе. 1980г

9 мая 2022 года

   Салдат. Менавіта ён вытрымаў усе наступствы вайны. І не проста вытрымаў, але і абараніў мірнае насельніцтва, і перамог у схватцы з лютым ворагам. Ён – прататып скульптуры на брацкай магіле ў Падлессі. У позірку салдата з бронзы – і смутак, і трагізм, і бязмежная воля да жыцця, якая дапамагала вытрымаць і перамагаць. Летам 1944 года на большасці тэрыторыі Ляхавіцкага раёна можна было пачуць выбухі гармат, адзіночныя стрэлы аўтаматаў, грукат  танкаў – ішлі баі за вызваленне кожнага куточка беларускай зямлі ад фашысцкіх захопнікаў. Змагаліся ўсе: мірнае насельніцтва, партызаны і, вядома ж, салдаты і афіцэры дзеючай арміі. Недалёка ад вёскі Шавялі размяшчаўся ваенны шпіталь, куды дастаўляліся параненыя з усёй акругі. Нягледзячы на ўсе намаганні ваенных медыкаў, многія паміралі ад ран, гангрэны ці проста не вытрымлівала сэрца. Забітых і памёршых хавалі ў агульных магілах. Толькі пасля Вялікай Айчыннай вайны вырашана было пахаваць усіх загінуўшых пры вызваленні Падлесся і бліжэйшых вёсак у брацкай магіле. У 1952 годзе адбылося перазахаванне загінуўшых. А праз чатыры гады на гэтым месцы устанавілі помнік.

   Сярод 139 прозвішчаў, выбітых на пліце, прадстаўнікі розных нацыянальнасцей: рускія, беларусы, грузіны, украінцы – усе змагаліся за Радзіму. Амаль штогод да брацкай магілы прыязджалі родныя і блізкія тых, хто назаўсёды застаўся ляжаць на беларускай зямлі. Вось некалькі радкоў з успамінаў  Л. Калашнікавай, пляменніцы радавога Васіля Мікалаевіча Рэпкі, які загінуў  12 ліпеня 1944 года: “Некалькі гадоў я займалася пошукамі матэрыялаў пра майго загінуўшага дзядзьку Васіля Мікалаевіча Рэпку. На запытанне прыйшлі адказы, што ён загінуў у 1944 годзе і пахаваны ў вёсцы Падлессе. У дні 40-годдзя Перамогі мы з усёй сям’ёй прыехалі на магілу дзядзькі. Яна дагледжана піянерамі мясцовай школы і жыхарамі вёскі. Кожны з нас узяў на памяць жменьку зямлі гэтага краю. Мы, жыхары украінскай вёскі, вельмі ўдзячны беларускім братам за ўвагу, ветлівасць, за тое, што ўшаноўваюць памяць воінаў і дарагога нам чалавека”.

На гранітнай пліце словы: “Радзіма помніць сваіх герояў. Тут пахаваны воіны Савецкай арміі, якія загінулі смерцю храбрых пры вызваленні вёскі Падлессе Ляхавіцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Памяць пра іх у народзе бессмяротная. Яны загінулі ў імя Перамогі.

      З успамінаў Л. Калашнікавай, пляменніцы радавога В. М. Рэпкі:

     “… Мы, у той далёкі час яшчэ дзеці, глядзелі на партрэт юнака ў ваеннай форме, і сум ахопліваў душу. Колькі вось такіх хлапчукоў забрала вайна. Я тады разумела, што вайна – нешта страшнае, уяўляла яе па дзедавых расказах (ён таксама ваяваў). Але ў дзіцячым уяўленні ніяк не ўкладваліся яе жахі.

   Прайшлі гады. Выраслі ў мяне два сыны і дачка. У дзяцей старалася выхоўваць самыя добрыя якасці, а галоўнае, нянавісць да вайны. Сёння я радуюся за сваіх нашчадкаў, якія маюць магчымасць вучыцца пад мірным небам, ажыццяўляць свае мары. І таму разам з усімі маці цвёрда гавару : “Не – вайне!”

    

82.jpg

      …Некалькі гадоў назад я занялася пошукамі матэрыялаў пра майго загінуўшага дзядзьку Васіля Мікалаевіча Рэпку. На запытанне прыйшлі адказы, у якіх паведамлялася, што В. М. Рэпка загінуў у 1944 годзе і пахаваны ў вёсцы Падлессе. Гэтыя звесткі прыйшлі да мяне напярэдадні 40-годдзя  Перамогі. У дні свята мы усёй сям’ёй паехалі на магілу дзядзькі.  Яна дагледжана піянерамі мясцовай школы і жыхарамі вёскі. Кожны з нас узяў на памяць  жменьку зямлі гэтага краю.

   Мы, жыхары ўкраінскай вёскі,  вельмі ўдзячны беларускім братам за ўвагу, ветлівасць, за тое, што ўшаноўваюць памяць воінаў і дарагога нам чалавека”.

bottom of page