top of page

Падлескі народны хор

92.jpg

     У кастрычніку 1939 года, адразу пасля вызвалення Заходняй Беларусі, да адказнага рэдактара Баранавіцкага радыё Генадзя Іванавіча Цітовіча прыйшлі сёстры Вольга і Вера Федчык з вёскі Вялікае Падлессе  Ляхавіцкага раёна, каб праспяваць народныя песні. Гэта сустрэча дала вялікі плён нацыянальнай культуры, таму што таленавітыя спявачкі прыйшлі да выдатнага знаўцы і шчырага аматара народнай песні. Пад час адной з вандровак 1936 года Цітовіч зрабіў некалькі запісаў у Вялікім Падлессі і яшчэ тады звярнуў увагу на песеннасць вёскі. Цяпер гэта падцвердзілі сёстры Федчык, якія цудоўна праспявалі некалькі песень і сказалі: "Унас у суботу вечарам сяло разлягаецца ад песень. І ў тым канцы, што пад Улазавічы,і ў другім, што пад Жарабковічы, спевакі пераклікаюцца, як салаўі ў лесе”. Яны запрасілі Цітовіча да сябе, а праз тыдзень прыслалі за ім  бацьку на кані.

       Улюблёны ў народную песню, Генадзь Цітовіч марыў аб стварэнні беларускага народнага хору, падобнага да рускага калектыву імя Пятніцкага, які данёс бы да слухачоў хараство і непаўторнасць беларускай песні. І калі на першую спеўку у федчыкавай хаце сабраліся 18 лепшых спевакоў  Падлесся,ён убачыў магчымасць здзейсніць сваю мару. З той , сямідзесяцігадовай даўнасці,спеўкі пачалася гісторыя аднаго з самабытнейшых пеўчых калектываў Палесся.Не верыцца, што 3 удзельніцы яе : Надзея Мікалаеўна Ганчарык, Надзея Мікалаеўна Праневіч і Марыя Аляксееўна                                   Праневіч спявалі на 50 гадовым юбілеі хору.

47.jpg

    Праз  10 дзён  хор  Вялікага Падлесся ўжо спяваў на Баранавіцкім радыё, а на кастрычніцкія святы –у  Ляхавічах. Да снежня 1939 года ён павялічыўся да 30 чалавек. У адным з  найбольш здольных спевакоў –Васілі Пятуху, Цітовіч  распазнаў таленавітага самародка – кіраўніка.

    У наш час Г. Цітовіч скажа: "Добрая песня, так як дзіцятка, нараджаецца ад сэрца. У Падлессі я нарадзіўся ў другі раз- творча,пачынаючы ад першай спеўкі ў Федчыкавай хаце”. Аснову рэпертуару склалі перш за ўсё  традыцыйныя песні: любоўныя “Зацвілі садочкі” (запісаная ад Мікалая Смаршчка і Мікалая Булкі ) і “Ой, ты, хмель,мой хмялёк”(сёстры Федчык), сямейная “Ты каліна, ты маліна” (Мікалай Кірмель і Андрэй Шахмуць), прымацкая “Вішанька – чарэшанька”(Мікалай Смаршчок і Адам Казаноўскі) і іншыя.

   Але вопытны збіральнік песень Цітовіч шчодра дзяліўся з калектывам лепшымі песнямі, запісанымі ў іншых раёнах. Прыкладам можа быць цудоўная лірычная песня “Ой, рэчанька,рэчанька", якую напісаў у 1936 годзе ў вёсцы  Палонка Свіславіцкага раёна. Аб  выкананні яе кампазітар Мар’ян Каваль піша: "На сцэне(у Вялікім тэатры ў Маскве) з'яўляецца хор народнай песні  вёскі Вялікае Падлессе  Баранавіцкай вобласці (БССР). Выходзяць беларускія калгасніцы і калгаснікі ў прыгожым беларускім адзенні, мернапагойдваючыся, жанчыны заспявалі лірычную песню “Ой,рэчанька, рэчанька”. Дзівосна прыгожую песню яны спяваюць  ціха, нібы баючыся распляскаць яе цудоўную мелодыю,з  такім артыстызмам,які хвалюе і  выклікае слёзы расчулення “

46.jpg

      У лютым 1940 года Падлескі народны хор прыняў удзел у аглядзе мастацкай самадзейнасці Баранавіцкай вобласці і заняў 1 месца. Пасля таго, як яго прызналі адным з лепшых у рэспубліцы, калектыў уключаецца ў склад дэлегацыі на Дэкаду беларускага мастацтва ў Маскве. Для нядаўніх жыхароў Заходняй Беларусі, дзе быў рэжым жорсткай паланізацыі беларусаў, паездка ў Маскву была падобна на сон. З хваляваннем хадзілі яны па Чырвонай плошчы, спявалі на сцэне Вялікага тэатра, прысутнічалі на ўрадавым прыёме ў Крамлі, дзе калектыву ўручылі ў якасці падарунка баян, а спевакам – боты(значная ўзнагарода па тых часах для вясковых людзей),тут былі выступленні ў лепшых канцэртных залах, запіс песень на грампласцінку. Асаблівым поспехам карысталася створаная непасрэдна ў калектыве песня “Нам прыслала Масква падкрапленне”. Трэба ўлічыць, што песню складалі падляшане, толькі што вызваленыя Чырвонай Арміяй. Гэта можна растлумачыць, што тэкст часта дапаўняўся шматлікімі чатырохрадкоўямі, а пасля вайны слова “паны” у ім было заменена на новых ворагаў – фашыстаў.

          Як касіць пачалі кулямётамі

          То фашыстаў палкі сталі ротамі.

    Пасля вяртання з Масквы калектыў яшчэ з большым запалам прадаўжаў  творчую і канцэртную дзейнасць, якую перапыніла Вялікая Айчынная вайна. В.Федчык успамінала: “За нашы песні ледзь вёску не спалілі паліцаі фашысцкія і людзей колькі добрых пазабівалі. Нехта данёс фашыстам на наш хор, яны i прыпёрліся ў вёску. “У Маскву да бальшавікоў у госці ездзілі,  -  крычаць. — У Крамлі камуністам  спявалі? Дзе баян, што яны вам падарылі?” А мы баян схавалі,  маўчым... Дзядзьку Васіля Пятуха забралі, а з ім Сцяпана Фёдара Баўтрукевіча, Кумейшу... Катавалі ix так, што нават успомніць страшна, а там і пазабівалі  па адным”.

48.jpg

   Адразу пасля вызвалення Ляхавіцкага раёна калектыў быў адноўлены і ўжо праз два месяцы выступаў у прыфрантавых шпіталях Слоніма, Ваўкавыска, Пінска, Лунінца, Навагрудка. Удзельнікі хору таго часу ўспамінаюць, што раненыя падоўгу не адпускалі хор, які складаўся ў асноўным з дзяўчат, бо мужчыны былі на вайне або загінулі.

      Старэйшы саліст-тэнар Герасім Праневіч, які да апошняга часу спяваў у хоры, неяк усхвалявана сказаў: “Птушкай вырвалася на волю песня ў Заходняй Беларусі… Не забыць і канцэрты ў гады вайны, якія мы давалі рененым у шпіталях у перапынках паміж баямі на перадавой. Многа вады сплыло за гэты час у нашай рэчцы Шчары, але не  згасае любоў да песні.

На аглядзе ў дзень Перамогі 9 мая 1945 года хор заняў у Баранавічах , а пазней і ў Мінску першае месца і атрымаў пачэснае права прадстаўляць самадзейнае мастацтва Беларусі ў Маскве. Тут выдатна  дэбютаваў з жартоўнай сямейнай падлескай песняй “Ажанілі мяне малалетняга…” Сцяпан Махнач,якую Цітовіч запісаў ад яго і Аляксея Казаноўскага. Заключала праграму маляўнічая “Кадрыль”, дзе саліраваў танцор Мікалай Булка з прыгожымі закручанымі вусамі.

  У архіве Падлескага хору ёсць пасведчанне , што ў 1945-1946 годзе ён знаходзіўся ў складзе Беларускай філармоніі.Цікава,што народных спевакоў з самага пачатку абурала “спяванне” матчыных за грошы. Яны лічылі гэта неэтычным і неўзабаве адмовіліся ад такой магчымасці.

    Мужчынскую групу папоўніў спявак з магутным голасам Іван Мікалаевіч Бецька ,які вярнуўся з вайны. У хоры спявалі яго нявеста Надзея , сябра Сяргей Махнач. 40 гадоў праспяваў Іван Мікалаевіч ў хоры , а пазней разам з ім спявалі сын яго Іван і нявестка Аляксандра.

     Напярэдадні 30-годдзя Кастрычніка ў Падлескі хор прыйшла тэлефонаграма, у якой калектыў , адзіны з непрафесіянальных ансамбляў , зноў запрашаўся ў Маскву для ўдзелу ў святочных канцэртах. Іх было больш дзесяці на сцэнах Маскоўскай кансерваторыі, канцэртнай залы імя Чайкоўскага, перад шматтысячнай аўдыторыяй на плошчы імя Свярдлова ,у падмаскоўныхгарадах Пушкіна, Краснаармейск, Электрасталь. Хор запісаў на грампласцінкі песні "Рэчанька”, "Партызанская”, "Каб я тое знала”, "Ажанілі мяне малалетняга”. Падляшане пазнаёміліся з мастацтвам калектываў з іншых саюзных рэспублік, пабывалі на канцэртах і рэпетыцыях украінскай”Думкі” , ансамбля Ігара Маісеева.

     Асабліва карысным было знаёмства, якое перарасло ў сапраўднае творчае сяброўства з хорам Пятніцкага.

У 1965 годзе,калі Падлескаму хору было нададзена ганаровае званне народнага,хор імя Пятніцкага прыязджаў у вёску Вялікае Падлессе,каб павіншаваць падляшан і абмяняцца мастацкім вопытам.

    У 1949 годзе Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР прысвоіў кіраўніку Падлескага хору Г. І. Цітовічу званне Заслужанага дзеяча мастацтваў БССР. Мастацкая практыка яго ў гэтым калектыве стала асновай таго, што ў 1951 годзе Цітовічу было даручана стварыць Дзяржаўны народны хор БССР.Пасля пераезду ў Мінск і да апошніх дзён жыцця Г.І. Цітовіч прадаўжаў заставацца апекуном, дарадчыкам калектыву ,частым госцем у Вялікім Падлессі.

93.jpg

    У 1959 годзе ансамблья рукі таленавітага, дасведчанага Mixaiлa Жука, якога аднавяскоўцы і калегі па "цэху" называлі, сынам хору.

     Для Міхаіла Аляксеевіча хор, сапраўды, быў справай ўсяго жыцця, так званым сямейным крэдам — спяваць і іграць на баяне ён навучыўся у бацькі. Прафесійную адукацыю вырашыў атрымаць у Гродзенскім музычным вучылішчы, але скончыць яго так i не давялося. Замест дыплома Міхaіл выбраў гастрольнае жыццё. Дарэчы, жонка яго, Валянціна, таксама спявала ў хоры. А на пытанне: “Хто каго "навучыў" спяваць?" — Валянціна Іванаўна толькі таямніча ўсміхаецца i ўзгадвае:

     — Я працавала ў сельскай бібліятэцы, а Міхась быў дырэктарам клуба. Часта дапамагала мужу з рэпертуарам, шукала па cвaix кніжках цікавыя песні і  традыцыі, а потым — ужо разам з ім — стваралі канцэртныя нумары.  

   Хор пастаянна вядзе вялікую канцэртную дзейнасць, трымае першынство на аглядах мастацкай самадзейнасці. У калектыве прадаўжаецца творчая традыцыя стварэння новых песень. Папулярнай стала створаная Цітовічам і адшліфаваная ў калектыве песня “Вёсачка Падлессе”, якая стала песеннай эмблемай хору.

91.jpg

  У 1965 годзе  Падлескі хор заслужыў званне "народнага".                        

Годам раней здымак самабытнагавясковага калектыву надрукавалі ў галоўнай газеце краіны — "Права"...(фота)

  

94.jpg

      10 лістапада 1966 года канцэртам хора ў рэспубліцы пачаўся Фестываль народнай творчасці ў Мінску, прысвечаны 50-годдзю Савецкай улады. Хор у гэты час меў у сваім складзе 50 спевакоў. 

      У канцы 1966 года знакаміты хор імя Пятніцкага гасцяваў у Падлессі і належаў да ліку сяброў.

95.jpg

У кастрычніку 1967 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР  Жук Міхаіл Аляксеевіч быў узнагароджаны Граматай Вярхоўнага Савета за поспехі ў развіцці культуры і самадзейнай народнай творчасці.

96.jpg

       Цікавая калядная  традыцыя бытуе ў падлескіх артыстаў. Яны пераапранаюцца ў самаробныя касцюмы і калядуюць ад хаты да хаты са сваёй уласнай песняй “Радуйся, Земля”, у якой аж 33 куплеты. Маленькае тэатралізаванае прадстаўленне ад мясцовых знакамітасцей вельмі падабаецца вяскоўцам. Не праходзяць без артыстаў і розныя святы, дзе ўдзельнікі прадстаўляюць фальклорна-этнаграфічнае ўменне “Беларускія вячоркі”  і “Падлескае вяселле”.

99.jpg
98.jpg
97.jpg

      1979 год - 40 годдзе існавання вялікага хора. На святочным канцэрце прысутнічае сам заснавальнік – Генадзь Іванавіч Цітовіч. Зала паўнюткая гледачамі, на сцэне болей за 40 спевакоў. У праграме хору больш за 20 песень.Пасля выканання сваёй любімай “Вёсачкі Падлессе” Цітовіч віншуе з зала кіраўніка хора- М.А.Жука. За вялікую канцэртную дзейнасць і высокі мастацкі талент, хор узнагароджваецца Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.

101.jpg

    На юбілейным вечары 23 сакавіка 1980 года шчыры шматгадовы апякун хору старшыня падлескага калгаса імя Леніна В.Б.Сапун зачытаў рашэнне праўлення калгаса аб прысваенні народнаму артысту СССР Г.І.Цітовічу званне “Ганаровага Калгасніка”.

    

102.jpg

    У 1987 годзе на аглядзе, прысвечаным 70-годдзю Кастрычніка, хор парадаваў слухачоў цікавай праграмай і стройнасцю галасоў.

    Ідуць гады, але не старэе Падлескі народны хор, бо ў яго уліваюцца маладыя сілы юнакоў і дзяўчат, якія шануюць матчыну песню і зямлю, на якой нарадзіліся і выраслі.З гадамі пашыраюцца межы Вялікага Падлесся, яго песні загучаліі на ўкраінскай зямлі. Напярэдадні 50-годдзя ўтварэння СССР паміж падлескім калгасам і ўкраінскім імя Леніна Гарохаўскага раёна завязалася сяброўская дружба, якая перарасла ў спаборніцтва не толькі вытворчае, але і песеннае.Цяпер падляшане выступаюць з канцэртамі ў Гарохаве(фота), а ўкраінцы паказваюць сваё ўмельства перад жыхарамі Падлесся.

    У 1987годзе хор запрашаецца на беларускае тэлебачанне, дзе разам з ім выступілі і фальклорыя калектывы філалагічнага факультэта БДУ і СШ№ 150 г.Мінска.

103.jpg

    1989 год-50-гадовы юбілей хору. Не верыцца,што тры самыя першыя ўдзельніцы хора-Ганна Максімаўна Шавель, Надзея Мікітаўна Ганчарык і Надзея Мікалаеўна Праневіч і дагэтуль з’яўляюцца актыўнымі членамі калектыву,а апошняя з іх-вядучай салісткай,высокім падгалоскам,які так выдатна ўпрыгожвае яго гучанне.

104.jpg

   1999 год- мінула шэсць дзесяткаў гадоў. Шмат чаго адбылося ў калектыве і з калектывам. Для чалавека шасцідзесяцігоддзе- даволі важкая веха, для самадзейнай мастацкай суполкі - таксама. І па-ранейшаму на “біс” гучыць “Прывітальная” і “Вёсачка Падлессе”, напісаныя Г.І.Цітовічам спецыяльна для Падлескага хору.Лірычныя і народныя мелодыі ў ягоным выкананні непаўторныя,бяручыя ў палон душу, ствараючы вельмі светлы настрой. Колькі песень у рэпертуары хору? Сто, дзвесце, трыста- дакладна не падлічыш. Але ж Міхаіл Аляксеевіч Жук сцвярджае,што спяваць падляшане могуць без перапынку зранку да вечара, звечара да ночы. І  няма ніякіх падстаў, каб ставіць гэта пад сумненне. Вялікі канцэрт, працягласцю ў шэсцьдзесят гадоў,не здолелі спыніць, адправіць у нябыт ні ваенныя стрэлы,ні шматлікія цяжкасці і праблемы.

105.jpg

    Раённы выканаўчы камітэт узнагародзіў Ганаровай граматай калектыў народнага хору в.Падлессе за вялікі уклад у справу развіцця і прапаганды беларускай народнай творчасці і ў сувязі з 60-годдзем з дня заснавання хору. Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны старэйшыя ўдзельнікі хору Жук Валянціна Іванаўна і Рамановіч Аляксей Іванавіч, а Міхаіл Аляксеевіч Жук і Галіна Уладзіміраўна Мазюк атрымалі Ганаровыя знакі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за асабісты ўклад у развіцці беларускай культуры.

106.jpg

    2003 год – хор налічвае каля 33 спевакоў. Некоторые з яго першых удзельніц — Валянціна і Марыя Праневіч, Валянціна Жук  — i да гэтай пары наведваюцца на рэпетыцыі, ды гастраляваць ім ужо цяжка, узрост не дазваляе.Хор узначальвае малады кіраўнік – Вольга Лушчык. Удзельнікі рыхтуюцца да абароны звання “народны”, якая адбудзецца 6 красавіка 2003года. Званне “народны” падцверджана.          
    У снежні 2009 года ансамблю споўнілася 70 гадоў. Святкаванне, на жаль, давялося перанесці , таму што зараз — у самым разгары рамонт сельскага клуба, дзе праходзяць спеўкі i канцэрты артыстаў. Пявуні з пяшчотай узгадваюць, як iмчалi на
санях па заснежанай краіне на свае пераднавагоднія канцэрты. Быццам паненкі рассаджваліся яны і ўсю дорогу спявалі .

     — Аднойчы, — смяючыся расказвае салістка хору Галіна Мазюк, — адна з нашых сябровак прымасцілася на самым краечку. Воз рэзка спыніўся -і яна кубарам паляцела ў сумёт, вось смеху было. Песня як нельга лепш адлюстроўвалаі сітуацыю, і надвор'е. Увогуле, усе вядомыя на Ляxaвіччыне матывы звычайна нараджаліся ў нас, у Падлессі, a yжo потым — увесь раён падхопліваў іx і спяваў.

      2009 год-створана фальклорная група “Падляшаначка”, якую наведваюць  дзяўчынкі мясцовай школы. Пераемнасць- справа пахвальная.

110.png

          2012год-Падлескі народны хор сустрэў  фальклорнай групай,якую наведваюць12 таленавітых жанчын(фота), якія нягледзячы на занятасць, спяшаюцца ўвечар на рэпетыцыі ў новы, адрамантаваны сельскі дом культуры. Яны з’яўляюцца  актыўнымі ўдзельніцамі свят, якія праходзяць на Ляхавіччыне і у родным мястэчку.

         Ад новага года падлескія харысты чакаюць новых прыгожых касцюмаў і, вядома ж, новых песень. Свае ўспаміны пра мінулае яны не пакідаюць у старым годзе, не зачыняюць у скрыні з чорнабелымі фотаздымкамі, а забіраюць з сабой у новы год. Ды не для таго, каб цешыць сябе салодкімі момантамі славы, а каб не забывать, дзеля чаго жывуць.

109.jpg
111.jpg
bottom of page