top of page

Калгаснае жыццё

25.jpg

У  1949 годзе ў вёсцы зноў арганізаваўся калгас. Першым яго старшынёй быў абраны жыхар вёскі Падлессе – Мікалай  Іосіфавіч Праневіч. Невялікай была тады гаспадарка – усяго некалькі двароў. Вопыту вядзення каллектыўнай гаспадаркі не мелі, не было машын,не хапала спецыялістаў. Але ўжо адно тое, што людзі пачалі працаваць  калектыўна, дало свае вынікі. Павялічылася пагалоўе жывёлы, узрастала ўраджайнасць палёў, больш важкім стаў працадзень.   Як-ніяк, калі людзі пачалі працаваць па новаму, на грамадскіх фермах было толькі  7 дойных кароў, 2 свінаматкі,15 парасят. Праз год адбылося ўзбуйненне гаспадаркі ( далучыліся Шавялі, Улазавічы, Рамашкі) і  назвалі яго імя Леніна.

У  1950 годзе старшынёй калгаса стаў Васілій Іванавіч Кунціш.

Да  аб’яднання на рахунку маладога калгаса было 40-50 тысяч рублёў  прыбытку ў год, а цяпер ён штогод  складае па 500 і больш тысяч. Дзяржава замацавала за калгасам 3636 гектараў зямлі, з іх 2898 гектараў – ворнай. На палях працуе 12 аўтамашын, 37трактараў, 7 камбайнаў і дзесяткі іншых сельскагаспадарчых машын. Вялікі цяпер у гаспадарцы і грамадскі статак.На фермах больш 1400 галоў буйной рагатай жывёлы, 900 свіней, 650 дойных кароў.

28.jpg
26.jpg

Праневіч М. І

Кунціш В. І.

27.jpg

Па вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі гаспадарка займае ПЕРШАЕ месца ў раёне.Ёй прысуджаны пераходны Чырвоны Сцяг райкама КПБ і райвыканкама.

29.jpg

      У гаспадарцы выраслі сапраўдныя майстры жывёлагадоўлі – Надзея Шахмуць, Яўгенія Праневіч, Вольга Сокал, Вера Скрыцкая, Валянціна Жук, Таццяна  Жук і іншыя.

30.jpg

   Звеннявы па вырошчванню цукровых буракоў, камуніст Мікалай Сокал, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР узнагароджаны медалём "За працоўную доблесць”

31.jpg

1949-1950гг.

Калгас імя Леніна

Праневіч Мікалай Іосіфавіч

32.jpg

1950-17 сакавіка 1951г.

Калгас імя Леніна

Баркоўскі П. І.

33.jpg

17 сакавіка 1951- 25 мая 1973 г.

Калгас імя Леніна

Кунціш Васіль Іванавіч

34.jpg

25 мая 1973 – 1 лістапада 1983г.

Калгас імя Леніна

Сапун Валянцін Барысавіч

35.jpg

Калгас імя Леніна

Варажун Мікалай Пятровіч

36.jpg

Калгас імя Леніна/ ЗАТ “Падлессе”

Крыцкі Міхаіл Міхайлавіч

37.jpg

З 2005г. – СВК “Жарабковічы”

Бусько Віталій Іванавіч

39.jpg

 СВК “Жарабковічы”

Антон Тадэвушавіч Булаты

40 Булатый.jpg
bottom of page