Вёска ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Цёплай чэрвеньскай раніцай 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. У гэтым жа месяцы былі акупіраваныя вёскі Падлескага сельскага савета.
Немцы пачалі праследаваць камуністаў, камсамольцаў і актывістаў. Аднак у гэтыя цяжкія дні Цімафей Кумейша і яго сын Уладзімір, Сцяпан Таранда, Васіль Пятух,Фёдар Баўтрукевіч і Фёдар Скрыцкі распаўсюджалі лістоўкі, якія прыносілі партызаны, слухалі апошнія паведамленні”Савінфармбюро” і расказвалі насельніцтву.
С. Таранда
В.П. Пятух
Ф. М. Скрыцкі
Ф.Баўтрукевіч
Ц.Кумейша
Здраднік выдаў іх фашыстам, і пасля здзекаў, актывістаў расстралялі. Падляшане свята захоўваюць светлую памяць аб сваіх земляках.
Многія трапілі ў Калдычэўскі лагер смерці. Здзекі перанеслі Максім Новік,Іван Гоцька,Рыгор Гуліцкі,Ігнат Праневіч,Іван Пятух. Іван Карповіч не дажыў да светлых дзён вызвалення: ад рук фашысцкіх вылюдкаў ён загінуў у лагеры.
Успамінаючы тыя цяжкія дні фашысцкай няволі, адзін з былых вязняў Максім Новік гаварыў: "Няхай назаўсёды будуць праклятыя фашысцкія вылюдкі, няхай зямля ненараджае такіх гадаў, як Калько,Кухта,Сінькевіч, Кавалевіч…"
У ліпені 1944года Савецкая Армія вызваліла Падлессе і навакольныя вёскі. Пачалося шчаслівае жыццё. Праўда, не вярнуліся да мірнай і стваральнай працы дзесяткі чалавек. Сярод іх:Ігнат Сяргеевіч Шавель,Іван Мікалаевіч Таус, Іван Ігнатавіч Кумейша,Рыгор Максімавіч Таус, Макар Макаравіч Ганчарык, Лойка Адам Нікіціч, Лойка Павел Нікіціч і іншыя.
Мікалай Новік
Рыгор Таус
ВЕЧНАЯ ІМ ПАМЯЦЬ І СЛАВА !!!
Ігнат Шавель
Аляксей Голуб
З успамінаў Аляксандры Паўлаўны Гуліцкай, былога члена ячэйкі КПЗБ вёскі Шавялі :
“… Прыехалі мы ў Беларусь, у вёску Шавялі, у 1919 годзе. Бацька мой быў родам з гэтых мясцін, а маці – з-пад Ржэва. Першы, хто нас сустрэў на беларускай зямлі, затым прыняў актыўны ўдзел у нашым лёсе, быў бацькаў пляменнік Герасім Таранда. Цяпер мне здаецца, што кожны рускі зразумее беларускую мову, але з намі было зусім па-іншаму. Я, маці і мая сястра амаль нічога не разумелі па-беларуску. Вось тут і выручаў нас Герасім, які быў і нашым перакладчыкам, і настаўнікам беларускай мовы. Ён прыходзіў да нас кожны дзень, іграў на скрыпцы, спяваў, расказваў пра жыццё беларускай вёскі. Герасім Максімавіч Таранда вучыў сялянскіх дзяцей грамаце, вакол яго групавалася сельская моладзь. А яшчэ ён быў атэістам, што тады было вельмі рэдкай з’явай. І калі вясной мы праводзілі Герасіма ў армію, ён падарыў нам усе свае кнігі: некалькі томікаў Пушкіна, Лермантава, драматурга Астроўскага і інш.
А.П. Гуліцкая
У нашай вёсцы была створана падпольная ячэйка КПЗБ, у якую ўваходзіла 9 чалавек. Маёпершае даручэнне было раскідаць лістоўкі ў ваколіцы Шавялёў. Вядома, было страшнавата, кожнае дрэва ў агародах, кожнае шуда здавалася жывой істотай. У 1935 годзе, перад святам 1 Мая, мне даручылі вышыць на чырвоным сцягу лозунг “Няхай жыве Першае мая!”. Гэты штандар мы вышывалі з сяброўкай Надзеяй Міхайлаўнай Сяргей. Ноччу падпольшчыкі вывесілі сцяг над шчытом крайняй хаты ў Шавялях. З Ляхавіч прыехалі паліцыянты, але доўгі час баяліся здымаць дрэўка, да якога было прымацавана чырвонае палотнішча. Пасля гэтага яшчэ не раз нашы падпольшчыкі вывешвалі чырвоныя сцягі. Адам Мікітавіч Лойка даручыў мне дастаўляць падпольную літаратуру ў вёску Падлессе. Некалькі разоў перадавала лістоўкі невядомаму чалавеку з Канюхоў, з якім сустракаліся ноччу на падлескім полі каля бярэзніку ў Камянях. Пасля абмену паролем я ўручала яму лістоўкі. На першых парах было страшнавата, жудасна, асабліва, калі даводзілася хаваць літаратуру ў тайніках на падлескіх могілках.
Прысутнічала я і на нелегальным сходзе падпольнага актыву ў вёсцы Канюхі (гэта было, здаецца, у 1936 годзе). Сход праходзіў ноччу ў падпольшчыка Рамейкі. Сабралася шмат людзей з розных вёсак. Відаць, у асноўным гэта былі сакратары падпольных камуністычных ячэек. Перад прысутнымі выступіла прадстаўнік ЦК КПЗБ. Яна гаварыла аб міжнародным становішчы, аб узмацненні антываеннай агітацыі сярод сялянства, асабліва сярод моладзі, якую бралі на службу ў польскую армію, вучыла нас метадам канспірацыі.
У Шавялях была створана сельская мастацкая самадзейнасць, дзейнічаў драмгурток. На пастаноўку п’ес мы бралі дазвол у Баранавіцкага старасты. Для адводу вачэй спачатку ставілася невялікая польская камедыя, а затым цудоўныя беларускія ананімныя п’есы. Даволі вялікае памяшканне школы, дзе праходзілі нашы выступленні, не ўмяшчала ўсіх гледачоў. Жадаючыя прысутнічаць на спектаклях прыязджалі нават за 20-30 кіламетраў. Добра памятаю, як паліцэйскі, што прысутнічаў заўсёды на спектаклях, прыбягаў за кулісы і патрабаваў паказаць тэкст п’есы, бо тое, пра што гавораць акцёры, яму здавалася забароненым. За выручаныя ад спектакляў грошы мы стварылі добраахвотную пажарую дружыну, купілі помпу і дзве бочкі. Частку грошай перадавалі ў фонд МОПРа і фонд дапамогі палітвязням.
Часта, асабліва зімовымі вечерамі, збіраліся ў чыёй-небудзь хаце і, паставіўшы на вуліцы дзяжурнага, чыталі літаратуру, дастаўленую з вёскі Жарабковічы: творы Я. Купалы, М. Багдановіча, зборнік “Шум баравы” М. Васілька, часопіс “Маланка” і інш. Амаль ва ўсіх нас былі рэвальверы. Аднойчы ў час вобыску паліцыя знайшла зброю ў братоў Адама і Паўла Лойкаў, Васіля Панфілы і арыштавала іх. Праз некаторы час арыштавалі і мяне. Трынаццаць разоў была я на допытах, і судзіў мяне Баранавіцкі акруговы суд. …”
Воіны Чырвонай Арміі, якія загінулі пры вызваленні вёскі Вялікае Падлессе і пахаваны на яе тэрыторыі
АБРАЙТАЎ М. Ф., нарадзіўся ў 1899; радавы.
АКУЛАЎ Фёдар Васільевіч, радавы; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
АЛЕЙНІКАЎ Сцяпан Васільевіч, радавы; загінуў 8 ліпеня 1944 года.
АНДРЭЕЎ Р. Ф.,радавы.
АСТАПОВІЧ Філімон Антонавіч, радавы; загінуў 8 ліпеня 1944 года.
БАГДАНАЎ, радавы.
БАРДАКОЎ Ілья Ігнацьевіч, загінуў 5 ліпеня 1944 года.
БАРЗІЛЕНКА Аляксандр Міхайлавіч, нарадзіўся ў 1923; малодшы лейтэнант; загінуў 13 ліпеня 1944 года.
БАРОНІН Міхаіл Барысавіч, радавы; загінуў 21 ліпеня 1944 года.
БЕРАЖНЁЎ Ілья Ігнацьевіч, радавы; загінуў 5 ліпеня 1944 года.
БОЙКА Мікалай Піліпавіч, нарадзіўся ў 1902; радавы; загінуў 8 ліпеня 1944 года.
БОЛДЫРАЎ Павел Дзмітрыевіч, радавы; загінуў 6 ліпеня 1944 года.
БУЙНЕНКА Васіль Сямёнавіч, радавы; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
БУЛЬБА Мікалай Лукіч, нарадзіўся ў 1908; радавы; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
БЯНДЗЮК Сяргей Мікітавіч, нарадзіўся ў 1915; малодшы лейтэнант; загінуў 8 ліпеня 1944 года.
БЯРДЗЮГІН Я. Ф., радавы.
БЯСПАЛАЎ Гаўрыла Карнеевіч, нарадзіўся ў 1908; сяржант; загінуў 13 ліпеня 1944 года.
ВАЙТЭНКА Фёдар Пятровіч, нарадзіўся ў 1902; загінуў 19 ліпеня 1944 года.
ВОДЛАЎ А. Ф., нарадзіўся ў 1927; загінуў 13 ліпеня 1944 года.
ВОЛАСАЎ Міхаіл Іванавіч, малодшы сяржант; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
ВЫРАДАЎ, радавы.
ГАЛУШКА Фёдар Іосіфавіч, радавы; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
ГАРЭНКА Віктар Васільевіч, старэйшы лейтэнант; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
ЗАДОНСКІ Арцём Дзянісавіч, радавы; загінуў 6 ліпеня 1944 года.
ЗАЙЦАЎ К. І., радавы.
ЗЛАБОЎСКІ.
ІВАНЕНКА Аляксей Аляксандравіч, нарадзіўся ў 1913; радавы; загінуў 14 ліпеня 1944 года.
ІЗОТАЎ Андрэй Піліпавіч, нарадзіўся ў 1908; радавы; загінуў 13 ліпеня 1944 года.
КАЛІНІЧЭНКА Пётр Сяргеевіч, радавы; загінуў 8 ліпеня 1944 года.
КАНДЭБА Мікалай Юльянавіч, радавы; загінуў 8 ліпеня 1944 года.
ГРУНТАЎ В. Д., нарадзіўся ў 1905; радавы.
ГРЫЦАЮК Уладзімір Піліпавіч, нарадзіўся ў 1918; радавы; загінуў 13 ліпеня 1944 года.
ГУКАЎ П. М., радавы.
ДЖЫКІДЗЕ Ладзіко Караменавіч, радавы; загінуў 10 ліпеня 1944 года.
КАЎФМАН М. Я., нарадзіўся ў 1907; радавы.
КАЦЬЯНАЎ Мікалай Іванавіч, радавы; загінуў 6 ліпеня 1944 года.
КІРЫЧЭНКА Дзмітрый Андрэевіч, нарадзіўся ў 1925; радавы; загінуў 16 ліпеня 1944 года.
КОТАЎ Уладзімір Андрэевіч, радавы; загінуў 15 ліпеня 1944 года.
КРАПІЎКА Іван Арцем’евіч, радавы; загінуў 10 ліпеня 1944 года.
ЛАПЦЕЎ Мікалай Канстанцінавіч, нарадзіўся ў 1925; радавы; загінуў 12 ліпеня 1944 года.
ЛАРЫН Сямён Якаўлевіч, радавы; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
ЛАТАРОЎ Павел Іванавіч, радавы; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
ЛАШАКОЎ Іван Якаўлевіч, радавы; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
ЛЕХТМАН Л. Д., нарадзіўся ў 1911; малодшы лейтэнант.
МАГІЛІН Аляксей Аляксандравіч, радавы; загінуў 8 ліпеня 1944 года.
МАМБУЛАГУЕЎ, радавы.
МАМЕДАЎ І. В., старэйшы сяржант.
МАРДВІН, нарадзіўся ў 1925; радавы.
МАРЫНІК А. Д., радавы.
МАРЫНІН, лейтэнант.
МАШЫНСКІ Н. А., старэйшы сяржант.
НАМАЧЭНКА Віктар Мікалаевіч, нарадзіўся ў 1905; радавы; загінуў 16 ліпеня 1944 года.
НЕМАЎ Лявонцій Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1903; радавы; загінуў 8 ліпеня 1944 года.
НОСАЎ Ілья Пятровіч, нарадзіўся ў 1906; радавы; загінуў 18 ліпеня 1944 года.
ПАГОСЦІН Барыс Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1903; сяржант; загінуў 7 ліпеня 1944 года.
ПРЫБЫШ Аляксандр Андрэевіч, радавы; загінуў 6 ліпеня 1944 года.
РЫЖОЎ Н. А., старшына.
РЭПКА Васіль Мікалаевіч, радавы; загінуў 12 ліпеня 1944 года.
САМОЙЛЕНКА Сямён Цімафеевіч, радавы; загінуў 12 ліпеня 1944 года.