top of page

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны

21.jpg

…Адыходзяць паволі ў свет той

Сведкі радасці, гора, вайны…

А за імі і цэлыя вехі,

Бы парожнія дзіўныя сны.

Але памяць аб іх застаецца.

Мы не ў праве на лёс наракаць.

Будуць біцца цішэй нашы сэрцы,

 Калі будзем аб іх успамінаць

1985 год – 39 ветэранаў

1995 год – 14 ветэранаў

2005 год – 12 ветэранаў

2011год - 3 ветэраны

У 2018 годзе не стала ні аднаго ветэрана

15.jpg
16.jpg
18.jpg
19.jpg
20.jpg
17.jpg

Бурак Іван 

22.jpg

      Іван Іванавіч Бурак ваяваў у Вялікай Айчыннай вайне, у мірны час старанна працаваў усё жыццё. З жонкай выгадавалі двух сыноў, ёсць пяць унукаў, чатыры праўнукі. Разам з жонкай Валянцінай Сцяпанаўнай пражылі амаль 60 гадоў. Летам як збяруцца ўсе – не нарадуюцца дзядуля і бабуля. У 1944 годзе пайшоў на вайну. Пасля двух тыдняў ваеннай падрыхтоўкі пад Масквой ён быў накіраваны на Украінскі фронт. З баямі прайшоў Сарны, Карпаты, Балгарыю, ваяваў у Румыніі, Венгрыі, трапіў ў Аўстралію. Тут адбылася сустрэча з саюзнікамі – амерыканскімі салдатамі. Гэта было радаснай падзеяй: адкрыты другі фронт. Пасля зноў былі баі. Полк, у якім служыў Іван Буряк, не дайшоў да Берліна некалькі кіламетраў, як насцігла вестка аб капітуляцыі Германіі. Перамога! Іван Іванавіч успамінае тыя хвіліны са слязамі на вачах. Такой вялікай усеагульнай радасці не бачыў ніколі.Пераможныя салюты, поціскі рук, абдымкі, віншаванні. Размова пра вяртанне дамоў стала адзінай. Але Івану Бураку належала яшчэ служыць на тэрыторыі Германіі. Толькі ў 1947 годзе вярнуўся на Радзіму. Камсамолец, ён актыўна ўдзельнічаў у арганізацыі мясцовага калгаса, дзе пасля і працаваў. Сам пабудаваў дом, асвоіў сталярную працу. Вось так у клопатах і праляцела жыццё. Не толькі свае дзеці, унукі, праўнукі, але і ўсе, хто яго ведае, паважаюць, шануюць нягучнага чалавека, які па сутнасці, сапраўдны герой.

Шагун Аляксей

     На ўскрайку вёскі Шавялі стаіць дом Аляксея Шагуна. Як і ў суседзяў абнесена моцным плотам, растуць прысады, у двары – калодзеж. Але ёсць прыкмета па якой можна выдзеліць яго сярод другіх, над аканіцай прымацавана шыльда з надпісам “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны”. Аляксей Макаравіч ўпраўляецца па гаспадарцы сам, хіба што ў выхадныя прыязджаюць дапамагчы дзеці. Гады бягуць, бяруць сваё, але ён не здаецца, яшчэ і малодшым пакажа прыклад – дзядулева гаспадарка на зайздрасць. Аляксей Макаравіч быў задаволены, што мы завіталі да яго, пагутарыць ён аматар. Вось калі гутарка зайшла пра ваенннае ліхалецце, неяк адразу засумаваў, прысеў ля стала і пачаў свій няспешны расказ. У 1939 годзе пры панскай Польшчы яго забралі служыць у войска Польскае. Па сутнасці, для яго ўжо тады пачалася вайна. Абаранялі Варшаву, кламетраў 30было да стольнага польскага горада, фашысты наступалі. У адным з баёў Аляксея Шагуна параніла. Была раніца, як успамінае ветэран, і толькі вечарам яго падабралі санітары. Трапіў у шпіталь, а назаўтра у горад увайшлі фашысты. Яму ўдалося вярнуцца дадому.А туту якраз вёска праводзіла на вайну сваіх землякоў.Толькі і паспеў прывітацца з роднымі ды сабраць рэчмяшок, як яго ўжо чакалі даўнія сябры мікалай лабоцкі і Юзік Штундзер. Разам пайшлі ў ваенкамат. Вайна раскідала вяскоўцаў каго куды. Аляксей захварэў на тыф, ледзь выжыў, а як выздаравеў, працаваў у тыле. Толькі ў 1944 годзе яго адправілі на фронт. Зноў ваяваў у Польшчы, толькі цяпер фашысты адступалі, а ён разам з сябрамі нёс вызваленне польскаму народу. Пехацінец Шагун быў заўсёды на пярэднім плане. Калі прыблізіліся да Варшавы, Аляксей пазнаў мясціны, дзе аднойчы быў паранены. Іменна тут ён закончыў свой баявы шлях. І сёння, калі дзядуля Алёша расказвае дзецям і ўнукам пра вайну, у памяці паўстаюць мясціны пад Варшавай, дзён пачынаў вайну і адкуль вярнуўся з перамогаю.

23.jpg

Ганчарык Аляксей

24.jpg

  Некалькі гадоў назад Аляксей Ганчарык сабраўся наведацца ў Калінінград. Уся вёска Падлессе абмяркоўвала гэту навіну. А нагода была слушная: захацелася пабываць у тых мясцінах, дзе ваяваў, дзе пахаваў свайго роднага брата, які загінуў у адным з баёў на подступах да Кёнінсберга. А яшчэ ён вёз туды  ўдаву брата Ганну, якая  даўно хацела пабываць на магіле мужа. Хваляваўся аляксей макаравіч, калі хадзіў па вуліцах горада і не пазнаваў: усё змянілася, не верылася, што тут некалі ішлі баі. А трапіў на месца, дзе пахаваў брата, у памяці ўсё ажыло. Цяжкая гэта была сустрэча… Вяртаўся дамоў, за доўгую дарогу ўспамінаў пражытае: як праходзіў падрыхтоўку ў артылерыйскім палку пад Масквой, як пасля з цяжкімі баямі вызвалялі Усходнюю Прусію. Калі ж прагрымеў салют Перамогі, полк, дзе служыў баец Аляксей Ганчарык, быў накіраваны на далекі Усход, на вайну з Японіяй. Поезд доўга ішоў насустрач невядомаму – Манголія, Манчжурыя… На месцы дыслакацыі сталі выгружацца танкі. Заняла пазіцыі артылерыя. Але ваяваць не давялося: перад няскоранымі савецкімі салдатамі, якія выйшлі пераможцамі ў самай жорсткай вайне, Японія капітулявала. І зноў доўгая дарога дамоў, але настрой быў цудоўны: яны вязлі з сабою Перамогу. У мірныя часы давялося аднаўляць гаспадарку. Аляксей Макаравіч быў у гушчы падзей, працаваў кавалём, і ў той нялёгкі час даводзілася выконваць шматлікія заказы для калгаса, аднавяскоўцаў, знаёмых і незнаёмых людзей. Нялёгкая справа, але ён быў незаменным працаўніком, які каваў мірнае жыццё.

bottom of page